* * *
    Мой паэтычны час завершаны.
    Імпэт змарнеў, запал пагас.
    Даўно ня гоніцца за вершамі
    Стары, сівенькі мой Пэгас.
    Ды раптам узбрыкне, як некалі,
    І капытом дарогу б’е,
    Забыўшыся, што мы прыехалі
    Амаль на могілкі свае.
    Нібы няходжаная, гонкая
    Ляжыць наперадзе шаша…
    На звон падковаў рыфмай звонкаю
    Зноў адгукаецца душа.
    На свае 77‑я ўгодкі
    Асаблівай не адчуў тугі,
    калі ўбачыў на сваім календары
    Дзьве сямёркі, нібы дзьве нагі,
    што задраліся ад стомы дагары.
    Ўдосыць нахадзіліся яны!
    Курчылі ім скуру халады,
    на пякельным прысаку вайны
    Засталіся іхныя сьляды.
    На сумежжы, на разломе дзьвюх эпох,тупалі па вострых камянёх,
    таму і задубелыя ступні,
    і на пятах мазалі, што камяні.
    А яшчэ хадулькі тыя дзьве
    нагадалі, як хадзіў на галаве,
    піў, гуляў і глупстваў нарабіў,
    але па галовах не хадзіў!
    Трохі сумна мне, што сьвечка дагарыць
    і ў нябыт жыцьцё маё сплыве,
    ды пакуль што мае ногі — дагары,
    быццам зноў стаю на галаве!..
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна