Выйшла ў сьвет новая кніга вядомага філёляга і фальклярыста, бабруйчаніна Аляксея Ненадаўца.

Кніга, якая мае назву «Чароўныя зьмеі», адрасаваная тым, хто цікавіцца гісторыяй і культурай роднага краю. А.Ненадавец сабраў разам міты ды сапраўдныя гісторыі пра зьмеяў. У асноўным аўтар распавядае пра вужакаў ды гадзюк, пра іх суіснаваньне разам зь людзьмі.

Аўтар упэўнены, што беларуская міталёгія — адна з самых багатых у сьвеце. «Вобраз вужакі ў беларусаў спрадвеку лічыўся вобразам продкаў. Людзі верылі, што душы памерлых родзічаў жылі пад парогам. Вось чаму на парозе нельга было секчы дровы альбо сядзець», — адзначыў Аляксей Міхайлавіч на прэзэнтацыі.

Аляксей Ненадавец — доктар філялягічных навук, прафэсар, працуе загадчыкам катэдры грамадзкіх дысцыплінаў у Бабруйскай філіі эканамічнага ўнівэрсытэта. Усё сьвядомае жыцьцё шчыруе на ніве Беларушчыны. Яго навуковыя дасьледаваньні ўвасобіліся ў 30 кнігах. Гэта легенды, паданьні, у якіх адлюстроўваюцца нацыянальныя рысы беларускага народа, яго сьветапогляды.

Прэзэнтацыя прайшла ў актавай залі Бабруйскага краязнаўчага музэя.

Людміла Родзікава, belngo.info

Фота Вечерний Бобруйск

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна