Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад абвінаваціў ворагаў краіны ў тым, што яны спрабуюць стварыць у Ісламскай рэспубліцы засуху, знішчаючы дажджавыя хмары, якія рухаюцца ў напрамку Ірана. «Гэта вайна, і Іран у ёй пераможа», — заявіў ён.
Тэрыторыя Ірана — адзін з самых засушлівых рэгіёнаў свету. Летась Ахмадзінежад ужо заяўляў, што заходнія дзяржавы ўступілі ў змову з мэтай знішчыць Іран, штучна разганяючы хмары над краінай.





