Паводле прадстаўніка Свабоднага прафсаюза, работніка прадпрыемства «Шкловалакно» Міколы Шараха, рабочыя вінаробчага завода вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз у знак пратэсту.Спадар Шарах праводзіў сход, дзе прымалася рашэнне стварыць «пярвічку» СПБ:
«На вінаробчым заводзе праходзіў сход працоўнага калектыву. Дырэктар Аляксандар Масалаў не пускаў мяне на завод, хоць пра гэта была папярэдняя дамоўленасьць. Даведаўшыся, што мяне не прапускаюць, некалькі дзясяткаў рабочых пакінулі сход і вырашылі сабрацца на прахадной. Там і было прынята рашэньне, каб стварыць Свабодны прафсаюз. Са свайго боку я гатовы кансультаваць, як гэта робіцца. На "Шкловалакне" Свабодны прафсаюз дзейнічае ўжо не адзін дзясятак гадоў».
Мікола Шарах кажа, што цяпер на вінаробчы завод перыядычна наведваюцца супрацоўнікі КДБ — шукаюць завадатараў выхаду з афіцыйнага прафсаюза.
Прыходзяць з праверкамі і з гарвыканкама, а адміністрацыя прадпрыемства абяцае выплаціць прэміі, калі рабочыя пагодзяцца вярнуцца назад у галіновы прафсаюз.





