Аляксандр Яфімаў
Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук пракаментавала інфармацыю, што яе трэнер Аляксандр Яфімаў прызнаўся, што дадаваў у яе ежу допінг без яе ведама.
— Не веру ва ўсё гэта. Я ехала ў Мінск і толькі тады даведалася. Ведаю сітуацыю толькі па тым, што напісана ў прэсе. Гэта проста жах нейкі. А трызненне я каментаваць не хачу.
— Не верыце, што такое магло адбыцца??
— Як можна ў гэта верыць? Чалавек мне маці замяніў пасля яе смерці. Усе гэтыя фармулёўкі смешныя. Не веру, што ён гэта мог зрабіць. Гэта нейкі абсурд поўны.
— Верыце, што трэнера маглі проста прымусіць зрабіць такое прызнанне?
— Трэба разбірацца. Прайшло нейкае расследаванне без мяне, знайшлі або прызначылі вінаватага, вырашылі за мяне, што я спорт пакінула. Для мяне сёння адкрылася шмат дзіўных рэчаў.
— Вашы далейшыя дзеянні?
— Для пачатку хачу з трэнерам убачыцца. Праўда, пакуль не магу да яго нават датэлефанавацца. Усё гэта ў галаве не ўкладваецца. Што далей будзе, пакуль не ведаю, — сказала Астапчук.
- Нагадаем, 6 жніўня на Алімпіядзе ў Лондане
- 13 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб дыскваліфікацыі Надзеі Астапчук за станоўчую





