2012 год, верасень. Пачаліся школьныя заняткі. На сцяне ў класе — бел-чырвона-белы сцяжок і «Пагоня». Выкладчыца спявае з дзеткамі патрыятычныя песні — па-беларуску. Што гэта, урывак з фантастычнай аповесці? Не — гэта ўрок беларускай мовы ў адной са школаў Беластока:
Глядзіце неўзабаве серыю рэпартажаў пра беларусаў Падляшша на сайце «НН».
А што вы ведаеце пра жыццё беларусаў у Польшчы?
Ці заспелі вы часы пачатку 90-ых, калі і ў нашых школах таксама вісела нацыянальная сімволіка? Што вы ўзгадваеце пра той непрацяглы перыяд беларусізацыі, што думаеце пра яго? Выказвайцеся ў каментах!