З 11 верасня прысуд Змітру Дашкевічу, якому дадалі год зняволення нібыта за непадпарадкаванне, уступіў у сілу. Актывіст не прызнаваў законнасць прысуду і не стаў яго абскарджваць. Сёння быў распаўсюджаны зварот 114 кандыдатаў у дэпутаты, якія паставілі свае подпісы пад патрабаваннем тэрмінова вызваліць Змітра Дашкевіча ды іншых палітвязняў. Сярод іншага ў звароце сказана:

«Пераследаваьні, якія зазнае Дашкевіч, носяць выразна палітычны характар і супярэчаць міжнародным абавязанням Беларусі, у прыватнасці, па недапушчэнні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання і пакарання, — упэўненыя беларускія і міжнародныя праваабаронцы.

Мы, кандыдаты ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляем розныя дэмакратычныя партыі і рухі. У нас могуць быць свае погляды на будучыню нашай краіны, розныя стратэгіі ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненне дамагчыся таго, каб Беларусь зрабілася дэмакратычнай краінай без паліцэйскага пераследу іншадумцаў, без палітычных зняволеных. Таму мы заяўляем:

Свабоду Змітру Дашкевічу!

Свабоду палітвязням! Свабоду Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Севярынцу, Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Сяргею Каваленку, Васілю Парфянкову, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Дзядку, Яўгену Васьковічу, Паўлу Сырамалотаву, Арцёму Пракапенку!»

Зварот падпісалі 114 кандыдатаў у дэпутаты, сярод іх вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Валерый Ухналёў, Анатоль Лябедзька, Юрый Хашчавацкі, Леў Марголін, Станіслаў Багданкевіч, Мікалай Казлоў ды іншыя.

Поўны спіс кандыдатаў, што падпісаліся пад зваротам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0