Гомельскія праваабаронцы прапануюць падпісаць палітвязню віншавальныя паштоўкі, а таксама распаўсюдзіць інфармацыю пра абставіны яго крымінальнай справы.
«Мы заклікаем усіх неабыякавых не пакідаць Алеся Бяляцкага ў адзіноце за каменнымі сценамі. Чалавек, які 15 гадоў абараняў правы іншых, заслугоўвае цёплых словаў падтрымкі ў такі няпросты для яго момант», — кажуць яны.
Напісаць паштоўку або ліст Алесю Бяляцкаму можна па адрасе:
213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калонія № 2, атрад № 14.





