Яры Літманен.
Фінскія футбалісты «залатога пакалення» —Зорка «Аякса»41-гадовы Яры Літманен і38-гадовы Самі Хююпія — згулялі ў таварыскім матчы, прысвечаным іх развітанню з вялікім футболам.
У Хельсінкі ветэраны згулялі супраць зборнай свету і перамаглі з лікам 5:2.Апошні год Яры Літманен гуляў за чэмпіёна Фінляндыі ХІК Хельсінкі.
«Я паспеў пагутарыць з Рональдам дэ Бурам, і ён нагадаў мне, як упершыню гуляў тут у 1990 ці 1991 годзе, а яго брат Франк забіў тады свой першы гол за зборную, — сказаў Літманен. — Я тут гуляў працяглы час, і памятаю гучныя перамогі, горкія паразы і баявыя нічыі».





