Сярод кандыдатаў у дэпутаты парламента можна сустрэць прадстаўнікоў розных прафесій. Хто зарабляе больш за ўсіх? «Наша Ніва» прагартала падатковыя дэкларацыі сталічных кандыдатаў.Варта ўдакладніць, што ў прадпрымальнікаў гэтыя лічбы могуць не адпавядаць заробку — на выручаныя грошы ён зноў купляе тавар і зноў яго прадае.
Кандыдат-мільярдэр Уладзімір Шабан
1. Уладзімір Шабан — 1,48 мільярда + валюта
2. Уладзімір Майбарада — 1,27 мільярда
Яшчэ адзін
Майбарада летась атрымаў даход 1,27 мільярдаў рублёў. Апроч таго, мае дачу на Чэрвеньшчыне і дзве машыны.
Прадпрымальнікі засвяцілі свае мільярды, кінуўшы выклік старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь». Хтосьці бачыць іх перспектывы перамагчы на выбарах?
3. Ігар Бабок — 281 мільён
Трэцім ідзе ідэолаг з «Мілавіцы», які на Старавіленскай акрузе будзе даваць бой дзейснаму дэпутату Мікалаю Самасейку і Анатолю Лябедзьку. Да свайго 281 мільёна ён далучыў дзве кватэры, гараж, легкавік, а таксама акцыі — 16 акцый «Беларусбанка» і 1 акцыю роднай «Мілавіцы».
4. Ганна Канапацкая — 241 мільён
Услед за імі ідзе яшчэ адзін прыватнік. Сябра АГП Ганна Канапацкая са сваімі 241 мільёнамі стала самай багатай кандыдаткай ад дэмакратычнай супольніцай. Ганна з’яўляецца дырэктаркай ТАА «Грынрэй» і мае 24% у статутным фондзе прадпрыемства. Астатні багаж стандартны — кватэра, гараж, машына.
5. Дзмітрый Шаўцоў — 181 мільён
Першы з бюджэтнікаў у спісе,
6. Марат Жылінскі — 152 мільёны
Далей ідзе чарга гуманітарыяў.
7. Генадзь Пальчык — 134 мільёны
Былога дырэктара Ліцэя БДУ і цяперашняга кіраўніка Нацыянальнага інстытута адукацыі вылучыла ў дэпутаты раённая паліклініка, аднак у яго ініцыятыўнай групе былі спрэс педагогі.
8. Віталь Бусько — 108 мільёнаў
Самы багаты з цяперашніх дэпутатаў, якія хочуць працягнуць свае паўнамоцтвы па мінскіх акругах, —
9. Валянціна Жураўская — 101 мільён
Сканчваюць дзясятку двое партыйных кандыдатаў. Былая дырэктарка школы, а цяперашняя дэпутатка Валянціна Жураўская знаходзіцца ў шэрагах камуністаў. Аднак у яе ва ўласнасці зусім капіталістычны набор — кватэра, жылы дом, участак у Бараўлянах, а таксама ўчастак з дачай на Уздзеншчыне.
10. Глеб Волкаў — 98 мільёнаў
Канкурэнт Жураўскай па Матусевіцкай акрузе —





