Пракуратура Венгрыі затрымала91-гадовага былога высокапастаўленага функцыянера Кампартыі, які падазраецца ў датычнасці да падаўлення антысавецкіх дэманстрацый у Будапешце ў 1956 годзе.
На думку пракурораў, Бэла Біжку таксама аддаваў загады вайскоўцам страляць у дэманстрантаў.
У выніку расстрэлу дэманстрацый у Венгрыі восенню 1956 загінулі больш за 50 чалавек.
Бэла Біжку адмаўляе ўсе абвінавачванні на свой адрас.





