Мяркуючы па ўсім, выбар беларускіх уладаў невыпадковы.
У ліпені гэтага года тэндаравы цэнтр Мінгарвыканкама абвясціў конкурс на закупку паслугі па распрацоўцы брэнду Мінска. З дзясятка кампаній, што падалі заяўкі, журы мусіла выбраць адну, якая і распрацуе брэнд беларускай сталіцы, а менавіта створыць лагатып і фірменны стыль горада. На гэтыя мэты з бюджэту выдзелена 300 мільёнаў рублёў. У канцы жніўня было абвешчана, што брэнд Мінска створыць брытанская кампанія INSTID, якая, як паведамляецца, раней рэалізавала аналагічны праект для Лондана.
Неўзабаве пасля гэтага ў рэдакцыю «Беларускага партызана» паступіла некалькі лістоў ад розных адрасатаў, у якіх паведамлялася, што гэтую брытанскую кампанію насамрэч узначальваюць беларусы, і не проста беларусы, а беларуская апазіцыя.Так, у адным з лістоў, дасланых на пошту рэдакцыі, гаварылася, што дэпартаментам даследаванняў кіруе нехта Наташа Гранд (раней насіла прозвішча Лешчанка, выпускніца БДУ і аўтар шэрагу артыкулаў па
Праз некалькі дзён рэдакцыя «Белпартызана» атрымала яшчэ адзін ліст з крытыкай пакуль не створанага брэнду Мінска і кампаніі INSTID. Усё гэта дало падставы думаць, што аўтары гэтых лістоў — зайздроснікі з кампаній, якія прайгралі тэндар на распрацоўку брэнду і вырашылі скампраметаваць ангельскую фірму, выкарыстоўваючы незалежныя рэсурсы. Аднак нягледзячы на гэта, рэдакцыя вырашыла разабрацца, што адбылося.
У паведамленні дзяржагенцтва БелТА, гаворыцца, што INSTID раней распрацоўвала брэнд Лондана. Аднак на сайце кампаніі пра гэта няма ні слова. Няма там і ніякіх работ, фатаграфій і відэаролікаў, якія даюць уяўленне аб прапанаваных кампаніяй паслугах. З карыснай інфармацыі там толькі пералік 14 кліентаў кампаніі (сярод іх МЗС Беларусі, пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі, 6 кліентаў з Расіі і 2 з Амерыкі), а таксама аб’ява пра пошук людзей з Мінска «на пазіцыі мэнэджара праекта, медыямэнэджара і спецыяліста па сувязях са спонсарамі».
Варта таксама адзначыць, што ў сваім нядаўнім інтэрв’ю «Еўрарадыё» Наталля Гранд прызнала, што і канкрэтных прапановаў па іміджы Мінска ў кампаніі пакуль не маюць.Паводле яе словаў, перш за ўсё спецыялісты з INSTID збіраюцца правесці даследаванне сярод жыхароў беларускай сталіцы, якія павінныя дапамагчы вызначыць характэрныя рысы горада.
Нейкага ціску з боку кампаній, што прайгралі конкурс, і процідзеяння працы ў Беларусі, паводле прызнання самой Наталлі Гранд, INSTID не адчувае.
«Нашу працу і дзейнасць сустракаюць у Мінску з вялікай цікавасцю. Людзі, асабліва з творчых колаў і студэнты, прапануюць сваю дапамогу і ўдзел. Ёсць цікавасць з боку бізнэсу» — сказала Гранд «Беларускаму партызану».
«Улады нармальна супрацоўнічаюць. Праект атрымлівае шырокае асвятленне ў медыях. Даследаванне ідзе па плане, мінчане ахвотна дзеляцца сваімі думкамі, задумваюцца над пастаўленымі пытаннямі», — паведаміла яна.
Аднак для незалежных экспертаў выбар тэндарнага цэнтра Мінгарвыканкама выглядае дзіўна.
Так, у дырэктара маркетынгавай і
«Пасля такіх конкурсаў усе брэндынгавыя кампаніі краіны мусяць проста самаліквідавацца, таму што гэта ганьба,— лічыць Лопан. — Я не ведаю, паводле якіх крытэраў іх выбралі, але тое, што яны прапануюць (нейкія семінары, канферэнцыі і г.д.) — гэта проста распілоўванне бюджэту і скалананне паветра. Варта толькі паставіць задачу — распрацуйце нам, намалюйце — і дзясяткі беларускіх дызайнераў прапануюць гатовую канцэпцыю. Менш трэба камплексаваць, менш праводзіць усялякіх там канферэнцый, а трэба проста справу рабіць».
«У Беларусі шмат людзей, якія могуць зрабіць гэта на вельмі добрым, годным узроўні», — перакананы Лопан.
Як высветліў «Беларускі партызан», Наталля Гранд таксама з’яўляецца аглядальнікам прэсы на канале BBCWorldTVChannel у праграме WorldBusinessReport, дзе каментуе падзеі ў краінах СНД. Мае ступень доктара сацыялогіі, атрыманую ў Лонданскай школе эканомікі. Спецыялізуецца Гранд на вывучэнні палітычных ідэалогій, нацыяналізму і працэсаў нацыянальнага будаўніцтва, а таксама палітычных і прадпрымальніцкіх рызык у Расіі і краінах СНД і з’яўляецца аўтарам двух навуковых артыкулаў аб посткамуністычным развіцці Беларусі, у цэлым крытычных у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
Аднак апазіцыйнай кампанію INSTID назваць вельмі складана.Сваю вядомасць INSTID (раней пазіцыянаваўся як Інстытут дзяржаўных ідэалогій) атрымаў у 2009–2010 гадах, пасля таго як Беларусь разарвала адносіны з брытанскім піяршчыкам, лордам Цімаці Бэлам. Афіцыйны Мінск быў незадаволены тым, як Bell Pottinger Group правяла кампанію па паляпшэнні іміджу Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі ў краінах Еўрасаюза. Вызваленую нішу спрабавалі заняць многія, у тым ліку INSTID, прапанаваўшы крыху іншую канцэпцыю. Але да кантракту справа не дайшла.
Характэрная таксама рэакцыя кампаніі INSTID на ўвядзенне ЕС санкцыяў супраць беларускага рэжыму пасля фальсіфікацый выбараў 2010 года і масавых рэпрэсій супраць апазіцыі. У сваім блогу Наталля
На пытанне, чым выкліканыя такія ашаламляльныя змены палітычных поглядаў, Наталля Гранд заявіла наступнае:
— 12 гадоў я займаюся вывучэннем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і ідэалогій, абараніла па гэтай тэме дысертацыю ў Лондане, маю навуковыя публікацыі ў англамоўных часопісах. Мая пазіцыя была і застаецца ў тым, што для развіцця Беларусі важнае і карыснае ўзаемадзеянне з навакольным светам, і такому ўзаемадзеянню трэба спрыяць. Менавіта з гэтай пазіцыі я выступала і выступаю на самых розных пляцоўках і звяртаюся да ўсіх аўдыторыяў — ад апазіцыі да ўладаў і звычайных грамадзян. Я размаўляю з усімі, хто мае магчымасць уплываць на сітуацыю, не прымыкаючы да аднаго лагера. Я дзейнічаю паслядоўна і сваю пазіцыю трымаю выразна. Што да гэтага праекта, то ён не за ўлады і не супраць уладаў. Ён за Мінск.
Улічваючы такую пазіцыю кіраўніцтва кампаніі, выбар беларускіх уладаў ужо не здаецца такім дзіўным.





