Сёння, 10 верасня, у эфіры канала «Беларусь-2» павінны быць паказаны дэбаты з удзелам лідара АГП Анатоля Лябедзькі, зарэгістраванага кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай акрузе №105.
Сайт АГП зазначае, што А. Лябедзька яшчэ раз патлумачыць, чаму не варта ісці на выбары.
Пачатак трансляцыі ад 19-й у складзе іншых выступленняў кандыдатаў.
Заўтра, 11 верасня, запланаваныя дэбаты з удзелам Станіслава Багданкевіча.
Ранейшыя дэбаты з удзелам Лябедзькі і Багданкевіча выклікалі вялікі рэзананс.





