Знакаміты цэнтравы Шакіл О’Ніл абверг інфармацыю пра тое, што ён можа правесці некалькі матчаў у баскетбольным чэмпіянаце Мексікі за клуб «Фуэрца Рэгія».
«Гэта няпраўда. Шкада, што многія эксперты, у прыватнасці, на ESPN, замест таго, каб патэлефанаваць і спытаць мяне наўпрост, спрабуюць шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце. Яны хочуць быць першымі, таму публікуюць неправераныя звесткі.
Ніхто са мной не звязваўся. Я не буду гуляць у чэмпіянаце Мексікі», — прыводзіць словы О’Ніла амерыканская прэса.
У актыве
Нагадаем, што ў маі 2012 г. Шакіл О’Ніл стаў доктарам навук у сферы карпаратыўнага навучання і кіравання персаналам.Чатыры гады ён правучыўся ва Універсітэце Бары (Фларыда).





