Серэна Уільямс стала пераможцай US Open чацверты раз, на турнірах Вялікага Шлему яна перамагала 15 раз, узяла Залаты Шлем як у адзіночным, так і парным разрадах.
Вікторыя ўчыстую прайграла першы сэт, бліскуча выйграла другі, узяўшы дзве падачы. У трэцім вяла 5:3, але саступіла.
Матч працягваўся 2 гадзіны 18 хвілін.
Серэна Уільямс стала пераможцай US Open, але Вікторыя застаецца першай ракеткай свету.





