Сяргей Рутэнка.
«Дынама» Мінск двойчы абыграў у кваліфікацыйным раўндзе турэцкі «Бешыкташ» і выйшаў у групавы раўнд гандбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Абодва матчы прайшлі ў сталіцы Беларусі 8 і 9 верасня і скончыліся, адпаведна, з лікам 30:22 і 31:24.
«Дынама» выйшла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў,дзе згуляе ў групе «D» з зорнай «Барселонай», «Краацыяй» з Заграба, «Фюхсэ» з Берліна, венгерскім «Пікам» (Сегед), швейцарскім «Кадэтэнам» з Шафхаўзэна.
За «Барселону», нагадаем, гуляе адзін з наймацнейшых гульцоў свету, пяціразовы чэмпіён Іспаніі, лідар беларускай зборнай Сяргей Рутэнка.
Стартуе «Дынама» ў групавым раўндзе 30 верасня гасцявым матчам у Берліне. З 3 па 7 кастрычніка у Мінску павінен прайсці матч з «Краацыяй».13 кастрычніка адбудзецца матч з «Барселонай» на выездзе.
Іншыя хатнія матчы:
З 17 па 21 кастрычніка — «Пік»,
З 14 па 18 лістапада — «Кадэтэн»,
З 28 лістапада па 2 снежня павінен прайсці матч з «Фюхсэ»,
З 20 па 24 лютага — матч у Мінску з «Барселонай». Гэта будзе апошні матч групавога раўнду для «Дынама».\
У наступны раўнд выходзяць чатыры каманды з групы.
Дакладны расклад хатніх паядынкаў стане вядомы пазней.





