ХК «Дынама» Мінск атрымаў першую перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
У суботу ў Казані «Дынама» выйграла ў авертайме ў «Ак Барса» 3:2 (0:1, 0:0, 2:1, 1:0).
«Дынама» саступала 0:2, але тытанічнымі высілкамі Плата на
Нагадаем, што ў першым матчы «Дынама» прайграла ў гасцях «Нафтахіміку» 0:3. 10 верасня мінчане згуляюць ва Уфе з «Салаватам Юлаевым».
13 верасня матч у Мінску са славацкім «Слованам».





