Следчы камітэт Расіі схіляецца да таго, што акцёр Аляксандр Бяляўскі, чыё цела было знойдзена ў суботу раніцай пад акном шматпавярховага жылога дома Ў Маскве, скончыў жыццё самагубствам.Аб гэтым паведамляецца на сайце СКР.
«Папярэдне ўстаноўлена, што Бяляўскі здзейсніў суіцыд, скочыўшы з акна, размешчанага на лесвічнай пляцоўцы паміж 5 і 6 паверхам пад’езда свайго дома», — гаворыцца ў паведамленні.
Акцёру было 80 гадоў.
Аляксандр Бяляўскі вядомы па фільмах «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Чатыры танкісты і сабака» і іншым карцінам. Усяго ён зняўся больш чым у 100 фільмах і агучыў яшчэ некалькі сотняў, у тым ліку стаў расійскім голасам брытанскага коміка Бэні Хіла. У
Раней паведамлялася, што Бяляўскаму стала дрэнна з сэрцам, ён падышоў да адчыненага акна на лесвічнай пляцоўцы пятага паверху і зваліўся на двор.
У Аляксандра Бяляўскага трагічна склаўся лёс з першай жонкай.Малодшы сын, будучы дзіцём, патануў у рэчцы, пасля чаго быў узяты на выхаванне хлопчык з дзіцячага дома. Па меры сталення, ён даведаўся ад «добразычліўцаў», што з’яўляецца няродным сынам артыста, і стаў аддаляцца ад сям’і. Вынік трагічны: другі сын выпаў з акна і загінуў.
Некалькі гадоў таму акцёр перанёс інсульт.





