Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сёння, 7 верасня, раніцай перад пачаткам працоўнага дня, наведалі СВК «Славацічы» Зэльвенскага раёна, дзе на мясцовым мехдвары планавалася сустрэча з выбаршчыкамі. Вясковыя механізатары прыйшлі на працу загадзя, каб паслухаць выступленні кандыдатаў.
Аднак
перад самой сустрэчай начальнік мехдвара, які атрымаў загад ад кіраўніцтва гаспадаркі, спыніў гэтае мерапрыемства, маўляў, няма часу на выступленні — трэба працаваць.
Пасля гэтага кандыдаты ў дэпутаты наведалі Зэльвенскі райвыканкам, дзе ў кнігу скаргаў апісалі праблемы, звязаныя з агітацыйнай кампаніяй на Зэльвеншчыне, і выказалі незадаволенасць няроўнымі ўмовамі агітацыйнай кампаніі.





