8 верасня беларускія католікі ўсходняга абраду святкуюць першае двунадзесятае свята новага літургічнага года — Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы. У лацінскай традыцыі гэтае свята, вядомае як Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, мае меншае значэнне ў літургічным календары і не ўваходзіць у лік абавязковых святаў.
Галоўная крыніца звестак пра жыццё Багародзіцы — апакрыфічная кніга «Протаевангелле Якуба», напісаная каля 170 — 180 года, якая падае абставіны нараджэння Дзевы Марыі і імёны яе бацькоў, Якіма і Ганны, якіх усходняя царква ў літургічнай традыцыі шануе як «богаайцоў». Згодна з царкоўнай традыцыяй, Госпад Бог на схіле гадоў даў гэтай пабожнай пары дзяця, якому было прызначана стаць Маці Божага Сына.
Упершыню свята згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў V стагоддзі, а афіцыйна ўсталявана на хрысціянскім Усходзе візантыйскім імператарам Маўрыкіем напрыканцы VI стагоддзя. Неўзабаве яно пашырылася на лацінскую царкву, але займела уласную службу ў заходняй традыцыі толькі ў XII — XIII стагоддзях.
«Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславенне і, знішчыўшы смерць, дараваў жыццё вечнае», спяваюць у гэты дзень на святочнай службе беларускія





