Сёння Вікторыі было прысвоена званне "Мінчанка года".
У паўфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе першая ракетка свету Вікторыя Азаранка выйграла ў Марыі Шарапавай — 3:6, 6:2, 6:4 і выйшла ў фінал турніру.
Матч працягваўся 2 гадзіны 44 хвіліны.
У другім паўфінале сёння гуляюць Серэна Уільямс (ЗША) і Сара Эрані (Італія).
Фінал жа пройдзе ў ноч з суботы на нядзелю і пачнецца а2-й ночы паводле мінскага часу.
Нагадаем, што Вікторыя сёлета выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі (28 студзеня), абыграўшы Шарапаву; Марыя перамагала на «Ралан Гаросе», выйграўшы менавіта ў Сары Эрані.
А Уімблдон сёлета выйграла Серэна Уільямс (абыграла Агнешку Радванскую). Амерыканка стала таксама і алімпійскай чэмпіёнкай у Лондане. Вікторыя акурат прайграла ёй у паўфінале Алімпіяды 1:6, 2:6.
***
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, «Ралан Гарос», Уімблдон і US Open — турніры Вялікага Шлема, найгалоўныя тэнісныя турніры года.





