23 кастрычніка ў Парыжы адбудзецца прэс-канферэнцыя групы Depeche Mode на якой будуць анансаваныя дэталі новага турнэ і названая дакладная дата выхаду новага альбома.
Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ад расейскіх арганізатараў канцэртаў Depeche Mode, іх выступ у Маскве запланавана на 22 чэрвеня, а ў Санкт-Пецярбургу на 24 чэрвеня.
Канцэрт у Мінску можа адбыцца 27 ліпеня, а ў Кіеве - 29 ліпеня.
Калі канцэртны графік пацвердзіцца, гэта будзе першы выступ легендарнага сінці-поп-гурту ў Беларусі.