У Ізраілі знайшлі дзве статуэткі узростам у 9,5 тысяч гадоў. Адна з статуэтак, зробленая з вапняка, — баран. Другая, больш абстрактная, вырабленая з даламіту, — бык. Абедзве статуэткі маюць каля 15 сантыметраў у даўжыню.

Па словах археолагаў, абедзве знаходкі зробленыя вельмі па-майстэрску для свайго часу. У прыватнасці, на статуэтках добра выкананыя спіралепадобныя рогі жывёлаў.

Навукоўцы кажуць, што, мяркуючы па якасці выканання, статуэткі выкарыстоўваліся для цырыманіяльных патрэбаў.
На гэта таксама паказвае месца выяўлення — статуэткі былі знойдзеныя пры раскопках нейкага будынка круглай формы.
Магчыма, яны былі задзейнічаныя ў нейкіх рытуалах, закліканых забяспечыць поспех паляўнічым.

Археолагі адзначаюць, што знаходкі адносяцца да вельмі дынамічнаму перыяду ў гісторыі рэгіёна —

9,5 тысяч гадоў таму там адбываўся паступовы пераход людзей да фермерства і аселага жыцця.
У прыватнасці, статуэткі маглі быць сімваламі прыручаных жывёлаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?