5 верасня Вярхоўны суд Беларусі абвясціў вердыкт па скарзе лідара руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты.

Суддзя Валянціна Кулік не знайшла падставаў, каб задаволіць скаргу Мілінкевіча. Сам ён заяўляе, што на гэтым выбарчая кампанія для яго не заканчваецца.

Аляксандр Мілінкевіч спрабаваў праз Вярхоўны суд дамагчыся, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Для яго гэта была апошняя магчымасць пазмагацца за дэпутацкі мандат. Аднак Валянціна Кулік, якая, дарэчы, вяла сённяшняе пасяджэнне на беларускай мове, не знайшла падставаў, каб задаволіць ягоны зварот. Яна палічыла, што прэтэнзіі да былога кандыдата ў дэпутаты з боку акруговай і Цэнтральнай выбарчых камісіяў маюць дастатковае абгрунтаванне.

Лідар руху «За свабоду» хацеў балатавацца ў 109-й мінскай Уруцкай выбарчай акрузе. Аднак пры праверцы подпісаў выбарцаў акруговая камісія палічыла, што з правераных 350 подпісаў 26% — несапраўдныя. Сюды, паводле даведкі камісіі, залічылі подпісы з несапраўднымі пашпартнымі дадзенымі, подпісы, у якіх дату нібыта ставіла іншая асоба, а не самі выбарцы, а таксама подпісы тых выбарцаў, якія не пражываюць на тэрыторыі 109-й акругі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?