У Беларусі знаходзяцца ўдзельнікі 12-га Катыньскага мотапрабегу. 70 матацыклістаў цягам пяці дзён наведаюць каля 20 мясцовасцяў. За ўвесь час мотапрабегу, а гэта тры тыдні, яны накруцяць на сваіх матацыклах 6 тысяч кіламептраў і пабываюць у пяці краінах.

У Беларусь удзельнікі Катыньскага мотапрабегу прыехалі з Літвы. У аўторак яны наведалі Ашмяны, Ліду, Суркучы і Гродна. Сёння яны едуць па маршруце Рось — Ваўкавыск — Слонім — Баранавічы і завершаць дзень у Завоссі, на радзіме Адама Міцкевіча. Увечары там адбыдзецца паэтычная вечарына.

У наступныя дні байкеры наведаюць Свіцязь, Наваградак, Налібакі, Валожын, Багданава. У Курапатах і Хатыні, у месцах масавых пахаванняў, яны ўскладуць вянкі і запаляць знічы.

У многіх мясцовасьцях адбуцца сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Матацыклісты плануюць наведаць шэраг дзіцячых дамоў і перадаць іх выхаванцам падарункі ад польскіх вернікаў. Адмыслова дзеля гэтага ў польскіх касцёлах і ў інтэрнэце адбыўся дабрачынны збор грошай.

Мэта Катыньскага мотапрабегу — ушанаваць памяць ахвяр і пакутніцкую смерць палякаў, беларусаў, расейцаў, украінцаў і літоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?