У новым нумары тыднёвіка «Наша Ніва»:

гутарка з Максімам Чарняўскім, адміністратарам апазіцыйных суполак Укантакце пра налёты і пра ягонае жыццё-быццё ў Варшаве.

«У КДБ разглядаўся варыянт фізічнай нейтралізацыі Дзіянава» — інтэрв’ю з Дзмітрыем Іванчанкам, актывістам сацыяльных сетак, які быў завербаваны КДБ, а пасля выехаў у Польшчу.

Вакансіі жніўня: якую працу прапануюць прадпрыемствы і арганізацыі Беларусі?

Трэба любіць маму і коцікаў: Святлана Пажарава вывучала віртуальнае жыццё 20-гадовых беларусак.

Людзі, а не монстры: Сяргей Русецкі захоплена анансуе прэм’еру «Сівой легенды», оперы паводле аповесці Караткевіча. Аматары ацэняць не толькі музыку, але і малавядомае лібрэта…

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і праз інтэрнэт. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

…А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0