«Сёння ўночы ў палітвязня Змітра Дашкевіча — этап на Віцебскае СІЗА-2», напісала ў сваім акаўнце ў фэйсбуку, нявеста Змітра Наста Палажанка.

Змітра можна падтрымаць, даслаўшы паштоўку або тэлеграму з гарадскога стацыянарнага тэлефона на нумар 166 на наступны адрас: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2. Дашкевічу Змітру Вячаслававічу.

«Этап — самае паскуднае, што можа быць у жыцці зняволенага", -- піша Наста Палажанка.

***

Нагадаем, што лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г. Іх абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі да двух гадоў зняволення, Лобава — да чатырох.

Тыдзень таму, 28 жніўня 2012 г., Зміцер Дашкевіч быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі.
Дашкевіч неаднаразова адмаўляўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?