Афіцыйная прэзентацыя рок-кампазіцыі групы Sun Road-21«Жоўта-сінія» пра футбольны клубе БАТЭ адбудзецца 7 верасня ў мінскім клубе RE:PUBLIC.

Выступ гурту адбудзецца пры падтрымцы музычных выканаўцаў Nerves of steel, Tesaurus, SGband, mc Serge. «Заўзятары клуба і аматары добрага футбола прыйдуць на канцэрт у адзежы жоўта-сініх тонаў і з атрыбутыкай БАТЭ: сцяжкамі, шалікамі. Мэта мерапрыемства: падтрымаць найлепшы футбольны клуб Беларусі і натхніць яго на новыя перамогі», — паведаміў

дырэктар і прадзюсар Sun Road-21 Андрэй Казлоўскі.

«Мы барысаўская група, і гэтым усё сказана, — сказаў ён. — Ідэя напісаць песню паўстала год назад, калі БАТЭ другі раз у гісторыі выйшаў у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў і зноў стаў чэмпіёнам краіны». Па словах Казлоўскага, клуб ужо выкарыстоўвае песню на хатнім стадыёне, яна ўжо гучала на FM-радыёстанцыях, а на прэзентацыі будуць прысутнічаць некаторыя гульцы БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?