Першым судзілі Генадзя Драздова. Ён запатрабаваў адваката, і з гэтай прычыны разгляд ягонай справы перанеслі на 11 верасня.
Сярод затрыманых — мастакі суполкі «Пагоня» Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін і мясцовы мастак Валянцін Варанішча, а таксама актывіст Уладзімір Шульжыцкі.
Учора яны адзначалі ўгодкі Расціслава Лапіцкага (1928--1950), кіраўніка антыкамуністычнага падполля. Міліцыя затрымала мастакоў, калі яны неслі па горадзе партрэты Лапіцкага.
Паводле Драздова, астатніх затрыманых таксама павінны сёння прывезці ў Смаргонскі раённы суд.
0
0
0
0
0
0