Себасцьян Радрыгес Велоза (Іспанія) двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам Паралімпійскіх гульняў у Лондане. Паралізаваны плывец быў у свой час быў асуджаны на 84 гады за забойства.

55-гадовы Велоза стаў сярэбраным прызёрам Паралімпіяды на дыстанцыі ў 50 і 200 метраў вольным стылем. Іспанец — былы чалец тэрарыстычнай групы Grapo. У 1984 г. ён быў асуджаны за забойства бізнэсмэна.

Падчас турэмнага зняволення ён разам з іншымі сукамернікамі зладзіў зацяжную галадоўку, якая доўжылася 432 дні.
Ён адзіны, хто выжыў, прычым Велозу ўрэшце прымусілі паесці. У выніку спартовец атрымаў пашкоджанне некаторых унутраных органаў, а яго ніжнія канечнасці былі паралізаваныя.
Калі Велоза выпусцілі з турмы ў пачатку 1996 года, ён заняўся плаваннем. З тых часоў ён выйграў 13 медалёў на Гульнях у Сіднэі, Афінах і Пекіне.
За свае выдатныя поспехі ў спорце ён атрымаў амністыю ад іспанскага ўрада ў 2007 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?