Сальда знешняга гандлю таварамі ў ліпені склала ўсяго $23,2 млн, знізіўшыся ў параўнанні з чэрвенем прыкладна у 18,5 разу. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў прэс-рэлізе Белстата аб гандлёвым балансе Беларусі ў студзені — ліпені 2012 года.

Згодна са свежымі звесткамі ведамства, аб’ём экспарту тавараў у ліпені 2012 знізіўся на $266,9 млн — да $ 3,95 млрд з $ 4,22 млрд месяцам раней. У той жа час імпарт тавараў вырас на $140,7 млн — з $3,79 млрд у чэрвені да $ 3,930 млрд у ліпені.

Усё гэта прывяло да абвальнага падзення станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі да $ 23,2 млн з $430,8 млн месяцам раней.

Тое, што адбылося можна растлумачыць прыкрыццём схемы экспарту растваральнікаў і змазачных матэрыялаў з расійскай нафты без выплаты экспартнай пошліны ў расійскі бюджэт.

Таксама неабходна ўлічваць, што ў ліпені яшчэ часткова ажыццяўляліся пастаўкі расійскай сыравіны для вытворчасці растваральнікаў і разбавіцеляў. У жніўні ж такія пастаўкі былі цалкам заблакаваныя, што яшчэ больш адаб’ецца на звестках па знешнегандлёвым сальда Беларусі за гэты месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?