Праца рэгулярная, калектыў беларускамоўны, матываваны і малады. Аплата ганарарная, у залежнасці ад колькасці знятых матэрыялаў, але, як тое кажуць, «поўны сацыяльны пакет».
Студэнтаў вітаем.
Абавязковыя ўмовы:
— выдатная беларуская мова,
— прыклады таго, што і як Вы пішаце, публікуеце і гаворыце (публікацыі ў СМІ, на сайтах, блог, старонка ў сацыяльнай сетцы),
— жвавасць, напорыстасць,
— праца рэпарцёра неспалучальная з актыўнай палітычнай дзейнасцю ці з працай у дзяржаўных установах.
Перавага будзе аддавацца тым, хто публікаваўся ў «Нашай Ніве», асабліва рэгулярна.
Тым, хто шукае нерэгулярнай працы, гэтая вакансія не пасуе.
Звесткі пра сябе дасылаць на [email protected] з пазнакай «Вакансія вядучага».
Прэтэндэнтам давядзецца прайсці сумоўе, тэст на веданне беларускай мовы і адбор на відэагенічнасць.





