Праца штодзённая, калектыў беларускамоўны, матываваны і малады. Аплата ганарарная, у залежнасці ад колькасці зробленых матэрыялаў, нагрузка вялікая, але, як тое кажуць, «поўны сацыяльны пакет».
Студэнтаў вітаем.
Уменне фатаграфаваць і здымаць відэа будзе разглядацца як плюс пры адборы, таксама як і добрае веданне той ці іншай сферы жыцця (адукацыя, вопыт працы ў ёй ці пісання пра яе).
Абавязковыя ўмовы:
— выдатная беларуская мова,
— прыклады таго, што і як Вы пішаце (публікацыі ў СМІ, на сайтах, блог, старонка ў сацыяльнай сетцы),
— жвавасць, напорыстасць,
— праца рэпарцёра неспалучальная з актыўнай палітычнай дзейнасцю ці з працай у дзяржаўных установах.
Перавага будзе аддавацца тым, хто публікаваўся ў «Нашай Ніве», асабліва рэгулярна.
Тым, хто шукае нерэгулярнай працы, гэтыя вакансіі не пасуюць.
Звесткі пра сябе дасылаць на [email protected] з пазнакай «Вакансія рэпарцёра». У лісце павінны быць: аўтабіяграфія, тэматыка, на якую Вы хацелі б пісаць, прыклады публікацый, спасылкі на свае публікацыі.
Прэтэндэнтам давядзецца прайсці сумоўе, тэст на веданне беларускай мовы і зрабіць на спробу матэрыял.





