У новым навучальным годзе ў Беларусі на 30% узрасце плата за карыстанне школьнымі падручнікамі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, мінімальная плата за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі ў 2012/ 2013 навучальным годзе складзе 14 тыс. 480 рублёў (для пятага класа), максімальная — 52 тыс. 790 рублей (для дзявятага).

Як паведаміў намеснік міністра, да 1 верасня выдадзена 142 найменні падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана каля 70 млрд. рублёў.

Паводле слоў Будкевіча, дагэтуль актуальнае пытанне аб павышэнні якасці навучальнай літаратуры. Маніторынг якасці падручнікаў арганізаваны на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?