У ноч на 28 жніўня музычны гурт Freedom Shock правёў у Брэсце акцыю памяці Змітра Завадскага.

28 жніўня аператару ОРТ (цяпер — расійскі Першы канал) Завадскаму, які знік пры нявысветленых абставінах 12 гадоў таму, споўнілася б 40 гадоў.

Удзельнікі Freedom Shock расклеілі больш за 30 партрэтаў Змітра Завадскага з надпісам "Сёння б яму споўнілася 40 гадоў" і кароткай інфармацыяй пра яго. Таксама гурт выклаў у інтэрнэце (vk.com/freedomshock) песню саліста Юрыя Догара, прысвечаную Завадскаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0