ГА «Таварыства беларускай мовы» ў чацьвер атрымала афіцыйны адказ ад пракуратуры Менску. У лісьце гаворыцца, што пракуратура пачала афіцыйнае расьсьледаваньне па факце публікацыі ў газэце «Наша Ніва» артыкулу Сяргея Харэўскага «Кляштар з прэзыдэнцкім люксам».

Амаль адразу пасьля публікацыі гэтага матэрыялу у «НН» ТБМ зьвярнулася да генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча з запытам на адпаведнасьць праекту беларускаму заканадаўству. Таксама да «нашаніўскага» артыкулу старшыня ТБМ Алег Трусаў дадаў свае зьвесткі, што на месцы кляштару знаходзіцца ўнікальны культурны пласт 12‑13 ст.ст. і перад тым, як пачынаць будаўнічыя працы, тамака мусіць быць праведзеныя археалягічныя раскопкі.

Генпракурор перадаў зварот ТБМ у Менскую гарадзкую пракуратуру, якая і пачала расьсьледваньне па гэтым факце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?