«Міжнародная амністыя» распачала новую кампанію ў падтрымку беларускага палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

Увесну 2007 актывісты «Міжнароднай амністыі» дашлюць тысячы папяровых жураўлікаў міністру ўнутраных спраў Беларусі Ўладзімеру Навумаву, патрабуючы вызваліць моладзевага актывіста. Паводле лягенды, калі скласьці тысячу папяровых жураўлікаў, споўніцца самае запаветнае жаданьне.

"Сёньня нашае жаданьне, каб у Беларусі была адноўлена свабода выказваньня, каб выйшлі на волю тыя, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказваньне сваіх поглядаў. Найперш мы заклікаем улады Беларусі вызваліць моладзевага актывіста Зьмітра Дашкевіча», — гаворыцца ў заяве праваабарончай арганізацыі.

Інфармацыю пра Зьмітра і парады, як правільна зрабіць жураўліка‑арыгамі можна знасьйці на сайце арганізацыі на пяці мовах.

Нагадаем, што Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны да1,5 году пазбаўленьня волі за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» і адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?