«О, гэта сапраўдная драма. От небарака!» — так зрэагавала Ута Цапф на заяву Сяргея Гайдукевіча пра тое, што яго не запрашаюць у Эўропу на сустрэчы з прадстаўнікамі еўраструктураў. У інтэрвію «Нямецкай хвалі» яна выказала меркаваньне, што «Эўропа, магчыма, не ўспрымае Гайдукевіча ўсур’ёз».

«Яго прызначылі, але дагэтуль няясна, для якіх мэтаў, — сказала яна. — Мне невядомыя выпадкі, каб Эўропа ўхілялася ад дыялёгу зь Беларусьсю, наадварот, мы ўвесь час спрабуем яго пачаць».

Цапф — кіраўніца працоўнай групы ПА АБСЭ па Беларусі і лічыцца прыхільніцай мяккай ліні ў адносінах зь беларускімі ўладамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?