У Вiцебску ад выбуху кампутарнага манiтора пацярпеў малады чалавек.

У Вiцебску ў вынiку выбуху камп’ютарнага манiтора пацярпеў малады чалавек. Як расказаў старшы следчы Вiцебскага РАУС Iгар Сочнеў, 22-гадовы рамонтнiк электраабсталявання прыватнай фiрмы працаваў у падсобным памяшканнi, дзе захоўвалася тэхнiчная дакументацыя i камп’ютарная тэхнiка, якая не выкарыстоўвалася.

У вынiку падключэння аднаго з манiтораў адбыўся выбух. Рабочы атрымаў шматлiкiя колата-рэзаныя раны твару, тулава, верхнiх i нiжнiх канечнасцяў. Нягледзячы на тое, што ўрачы ўжо не апасаюцца за яго жыццё, iм цяжка сказаць, цi адновяцца ў маладога чалавека зрок i слых.

Пакуль няма магчымасцi ўстанавiць фiрму-вытворцу манiтора, ад яго засталася толькi прамянёвая трубка. Следчыя не выключаюць, што выбух мог быць справакаваны якiм-небудзь пабочным рэчывам, аднак найбольш верагоднай прычынай здарэння лiчаць няспраўнасць тэхнiкi. Дэталi манiтора адпраўлены на экспертызу ў Мiнск.

Дзiяна Курыла, БЕЛТАvia «Звязда»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна