У сталіцы Вялікабрытаніі прайшоў самы буйны флэшмоб у гісторыі гэтай краіны. У ім узялі ўдзел 4 тысячы чалавек.

Яны прыйшлі на вакзал Victoria і пачалі танчыць пад музыку з плэераў. Большасць жыхароў прыгарадаў, якія пасля працоўнага дня спяшаліся дахаты, на працягу двух гадзінаў не маглі патрапіць на цягнік з‑за людзей, якія бязгучна танчылі.

Флэш‑моб скончыўся толькі пасля з’яўлення чатырох нарадаў паліцыі.

«Эўрарадыё» з спасылкай на «Эхо Москвы»

Фота http://www.myspace.com/mobileclubbing

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна