Такое рашэнне днямi прыняў Мiнскi гарвыканкам. Калiсьцi возера будавалася i добраўпарадкавалася камсамольцамi. У свой час яго ўрачыстае адкрыццё, запланаванае на 22 чэрвеня 1941 года, так i не адбылося.

Сёння распрацавана канцэпцыя развiцця зялёнай зоны Камсамольскага возера. У блiжэйшыя тры гады тут плануецца стварыць сучасную базу адпачынку. Будзе ачышчаны сам вадаём, абноўлены дрэвы i кустоўе. За абелiскам «Мiнск — горад‑герой» размесцiцца турыстычны цэнтр. Насупраць бiзнэс‑цэнтра, якi ўзводзiцца на праспекце Пераможцаў, адкрыецца новы рэстаран. Абодва будынкi будуць звязаны арыгiнальным пешаходным мостам над праезнай часткай. Побач з возерам размесцiцца парк атракцыёнаў, спартыўныя пляцоўкi, яхт‑клуб, дарога для конных прагулак.

Нашчадкi камсамольскiх традыцый, члены Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi вырашылi прыняць удзел у рэканструкцыi возера. Сродкi, заробленыя вясной на працоўнай рэспублiканскай акцыi «Маладосць. Традыцыi. Будучыня», пойдуць на правядзенне падземных работ, устаноўку знака камсамолу Беларусi, закладку алеi.

Да пачатку асноўных работ Мiнскi гарадскi камiтэт БРСМ вырашыў узяць шэфства над Камсамольскiм возерам: 5 красавiка правёў у парку 50‑годдзя Перамогi, у раёне абелiска «Мiнск — горад‑герой» суботнiк па добраўпарадкаванню.

Паводле Іна АРЭХАВА, «Звязда»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна