Шаноўная рэдакцыя!
Некалі яшчэ Францішак Багушэвіч напісаў, што наша мова дадзена нам Богам. Значыцца, ставіцца да яе трэба адпаведна — не высмейваць, не пагарджаць, не змяняць згодна сваім вымудрам. Бо ёсць рэчы натуральныя, а ёсць штучныя. І чалавек са здаровым сэнсам аддасць перавагу натуральнаму прадукту перад штучным. От стварыў Заменгоф мову эсперанта — зручную, простую, лёгкую для запамінання. Але хто на ёй размаўляе? Бо ненатуральная, штучная. Не тое, што «Богам дадзеная». Падобным чынам, як Заменгоф ствараў эсперанта, беручы лексіку з розных моваў, так і ў нас беларускую мову засмечваюць лексікай з іншых моў.
Пры СССР прымусова беларускую мову набліжалі да расійскай. А цяпер бяруць словы з польскай або ўкраінскай.Наогул беларусы вельмі лёгка мяняюць сваё на карысць іншага. Словы агульнабеларускія адразу ж замяняюцца на іншыя, адно тыя з’явяцца.
Заспявалі дзеля смеху «Хтосьці ёсць, няма кагосьці» — іБо думаюцьпайшло-паехала . Сунуць гэтыя штосьці, дзесьці, калісьці скрозь ва ўсе тэксты. Чаму?
Кожны падсвядома адчувае ненатуральнасць гэтыхПаспрабуйце сказаць фразу «як нехта недзе сказаў…» падобнымі словамі. «Як хтосьці дзесьці сказаў»?«штосьці-дзесьці» .
Давайце звернемся да слоўнікаў жывой беларускай мовы. Якія словы выкарыстоўвалі беларусы папраўдзе? Возьмем
Слова «недзе» фіксуецца ў Астравецкім і Свянцянскім раёнах. Слова «дзесьці» не зафіксавана нідзе!
Амаль тое самае па іншых словах —
«некалі» шырока фіксуецца і ў Мінскай, і ў Гродзенскай, і ў Брэсцкай, і ў Віцебскай абласцях, а «дзесьці» — адно на памежжы Гродзеншчыны і Літвы. Словы «некі, нейкі» адзначаны ў 14 раёнах Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай абласцей, а слова «якісьці» толькі ў 1 вёсцы на Беласточчыне.
Цяпер робіцца зразумелым, што гэтыя ненатуральныя, дзіўныя словы -проста сумесны ўплыў польскай (хтось, дзесь, штось) і расійскай моваў.
У «
Любы чалавек, калі зацікавіцца, можа зірнуць у слоўнікі жывой беларускай мовы і пераканацца, як гаварылі беларусы і ці скарыстоўвалі яны гэтыя дзіўныяпольска-расійскія словы, якімі так густа панасыпаны цяпер газетныя тэксты. Давайце, усё ж трымацца натуральнасці, а не штучнасці ў пытаннях мовы.
Ад Рэдактара. Дзякуй сп. Брую за напамін пра нешта. У абарону чагосьці можна толькі сказаць, што гэтая канструкцыя таксама ўжываецца ў многіх гаворках і многімі носьбітамі мовы. Мае таксама свае дыялектныя формы «штось», «штося» і, адпаведна, «дзесь», «дзеся» і г.д. Але, праўда, формы «нешта», «некалі», «недзе» вельмі натуральныя і вельмі ўласцівыя добрай мове.





