Карэктывы робяцца ў сувязі з капітальным рамонтам вуліцы Сурганава на ўчастку ад былога праспэкту Скарыны да вуліцы Я.Коласа.

У пэрыяд з 0.00 7 красавіка да 5.00 9 красавіка і з 0.00 14 красавіка да 5.00 16 красавіка рух усіх відаў транспарту будзе закрыты.

У сувязі з гэтым на пазначаны пэрыяд зьмяняюцца маршруты гарадзкога пасажырскага транспарту:

рух тралейбусаў маршруту №2 арганізуецца з боку д/с Каліноўскага да вул.Талбухіна;

рух тралейбусаў маршруту №29 арганізуецца з боку пл.Мясьнікова да д/с Карастаянавай;

рух тралейбусаў маршруту №34 арганізуецца з боку Ангарская‑3 да Запароскай плошчы;

рух тралейбусаў маршруту №35 арганізуецца з боку д/с Серабранка да Запароскай плошчы;

рух тралейбусаў маршруту №37 арганізуецца з боку д/с Уручча‑4 да вул.Талбухіна;

рух тралейбусаў маршруту №38 арганізуецца з боку д/с Сямашка да плошчы Бангалор;

рух тралейбусаў маршруту №55 арганізуецца з боку д/с Адоеўскага да плошчы Бангалор;

тралейбусны маршрут №33 закрываецца;

рух аўтобусаў маршрутаў №59, 576, 589 і прыгарадных маршрутаў арганізуецца па вуліцах Сурганава, Я.Коласа, Калініна, пр.Скарыны ў абодвух кірунках.

Каб кампэнсаваць зьняты тралейбусны рух, арганізуецца часовы аўтобусны маршрут №152 «д/с Карастаянавай‑Ваўпшасава» з маршрутам праз вуліцы Карастаянавай, Арлоўскай, Сурганава, Я.Коласа, Калініна, Чорнага, Талбухіна, пр.Скарыны, вуліцы Сурганава, Акадэмічнай, Сталетава, Запароскай, Радыяльнай у абодвух кірунках з усімі існымі прыпынкамі на трасе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?