Такое пытанне задаў нам чытач. Для пэўнасці мы не толькі зазірнулі ў правілы, але і патэлефанавалі ў Інстытут мовазнаўства. «Слова адназначна пішацца менавіта праз «о»! — адказалі нам.

Паводле пятага параграфа правілаў «літара «о» захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-». Выключэнне — «фатаграфія» і вытворныя ад яго. Напрыклад, слова «фатаграфічны» пішацца праз «а».

Таму ведайце: відэа з медзведзіроўкай было выраблена з элементамі фоташопа! ФОташопа!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?