Я не магу прайсці вольна па Глыбокім, каб нехта не спыніў і не задаў адно і тое пытанне: «Навошта тынкаваць старадаўнічырвона-цагляны будынак Глыбоцкагагісторыка-этнаграфічнага музея? Ва ўсім свеце найбольш цэняцца менавіта такія аўтэнтычныя будынкі!»
Я ўжо тыдзень не хаджу ў цэнтр Глыбокага. Дык пачалі людзі прыязджаць да мяне дахаты. Яны лічаць, што я — вельмі НЕпаважаны ўладамі краязнаўца — магу спыніць гэтае варварства. Сёння ўжо наведалася чатыры чалавекі. Вось толькі што завітаў
Аўтар гэтых радкоў зрабіў спробу высветліць акалічнасці справы.
Супрацоўнік аддзела культуры, які прасіў не называць яго прозвішча, паведаміў наступнае: «Прыехалі дзве маладыя зялёныя дзеўкі з Віцебска і сказалі што ў іх ёсць дыпломы архітэктараў. Паглядзелі на будынак музея і вынеслі вырак: „Это здание нужно утеплить!“
— А вы бачылі сцяну будынка? — пытаюцца яны ў дзевак. І нібы рыбакі развялі рукамі: —
Таўшчыня сцяны — каля метра. Усярэдзіне „вакуумная муроўка». Гэтая сцяна ніколі не прамерзне! Навошта будынак уцяпляць і тынкаваць зверху!»
У нас толькі з дзясятак гадоў як з’явіліся вакуумныя вокны ПВХ, толькі цяпер пачалі ўцяпляць будынкі пенапластам і шкловатай ды тынкаваць. А тут без малога сотню гадоў таму ўжо існавалі тэхналогіі ўцяплення будынкаў:«вакуумная муроўка» сцен, калі ў тоўшчы сцяны пакідаўся «прасвет», рабіўся свайго роду «тэрмас».
— Здание нужно утеплить!- усё ж дамагліся свайго юныя дойлідкі.І пачалася работа па ўцяпленні і тынкаванні будынка.
Зразумела, аўтар гэтых радкоў, яшчэ месяц таму, патэлефанаваў Антону Астаповічу, старшыні «Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».
— У Глыбокім знішчаюць помнік архітэктуры! Трэба неяк бараніць!- кажу.
На наступны дзень тэлефануе спадар Астаповіч:
— Валодзя, я спраўдзіў спіс
— Не сысці мне з гэтага месца! — кажу. — Гадоў дзесяць таму сам чытаў у раённай газеце, што будынку музея нададзены статус
— Ты, Валодзя, можа гэта і чытаў, але спісы ледзьве не штогод пераглядаюцца. Трэба было вашым уладам ізноў падаваць удакладнены спіс, а яны ці забыліся, ці паленаваліся…
Вось і ўсё!
У Глыбокае на выходныя дні —Сам лічыў! Ток бок, калі ў аўтобусе 40 месцаў, — 400 чалавек. За два дні — 800 чалавек. А за тыдзень? А за месяц? А за год?субота-нядзеля — прыязджае да 10 турыстычных аўтобусаў.
І чаго гэтыя людзі едуць? Запытайце любога глыбачаніна і ён вам, без ценю сумневу, адкажа: «Каб паглядзець нашую гісторыю і помнікі даўніны!»
Нікога не зацікавяць хрушчоўкіСтвараецца ўражанне, што робіцца ўсё магчымае, каб турысты забыліся ў Глыбокае дарогу.1960-х , пераробленыя да Дня пісьменства пад «глыбоцкае барока». Прыгожа? Прыгожа! Але гэта — навабуд. Людзі едуць глядзець нашую гісторыю і культуру, а гэтая гісторыя шалюецца пластыкам, абшываецца пенапластам, тынкуецца.