Пачуўшы азначэнне «сучасная архітэктура Мінска», многія хапаюцца за сэрца. Сапраўды, будуецца ў сталіцы шмат, але пераважна гэта тыповыя аб’екты.

А чым з пабудоваў апошніх 20 гадоў можна сапраўды ганарыцца?
«Наша Ніва» вырашыла стварыць рэйтынг найпрыгажэйшых з іх.

Знайсці экспертаў было нялёгка. Архітэктары неахвотна ацэньваюць працы калег. Адмовіліся ўдзельнічаць, скажам, Леанід Левін і Армен Сардараў. Мы ўсё ж атрымалі згоду ад трох майстроў з імёнамі і трох маладых архітэктараў.

У складанні спіса ўдзельнічалі архітэктар Ігар Байцоў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і папулярны блогер Darriuss, які піша пра архітэктуру. А з імі — маладыя архітэктары Аляксандра Баярына, Дзмітрый Сакалоў, Фархад Муладжанаў.

Тут адбываюцца найважнейшыя падзеі шоў-бізнэсу.

Тут адбываюцца найважнейшыя падзеі шоў-бізнэсу.

Арэна для спорту і канцэртаў заняла першае месца рэйтынгу.

Арэна для спорту і канцэртаў заняла першае месца рэйтынгу.

Так «Арэна» выглядае ноччу.

Так «Арэна» выглядае ноччу.

Самы «стары» будынак у рэйтынгу - Адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау.

Самы «стары» будынак у рэйтынгу - Адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау.

Самы цікавы жылы дом быў збудаваны каля 2000-га для дэпутатаў нацыянальнага сходу. Дарэчы, гэта адзін з першых энергаашчадных дамоў у Мінску.

Самы цікавы жылы дом быў збудаваны каля 2000-га для дэпутатаў нацыянальнага сходу. Дарэчы, гэта адзін з першых энергаашчадных дамоў у Мінску.

Кубічны будынак рэстарана «Джэймс».

Кубічны будынак рэстарана «Джэймс».

Франтон рэстарана «Джэймс».

Франтон рэстарана «Джэймс».

«Аляксандраў-пасаж», які ледзь не «падвёў» Нацыянальную бібліятэку.

«Аляксандраў-пасаж», які ледзь не «падвёў» Нацыянальную бібліятэку.

Бізнэс-цэнтр Silver Tower перамяніў выгляд «хрушчоўскага» раёна ля станцыі метро «Маладзёжная».

Бізнэс-цэнтр Silver Tower перамяніў выгляд «хрушчоўскага» раёна ля станцыі метро «Маладзёжная».

"Хвалі" Silver Tower.

"Хвалі" Silver Tower.

«Найбольш цікавы мінскі будынак пакуль яшчэ не дабудаваны», — мяркуе Darriuss. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі з’явіцца налета.

«Найбольш цікавы мінскі будынак пакуль яшчэ не дабудаваны», — мяркуе Darriuss. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі з’явіцца налета.

Такім офіс будзе ў выніку.

Такім офіс будзе ў выніку.

Адзіны прыватны дамок у рэйтынгу: катэдж у Сцяпянцы.

Адзіны прыватны дамок у рэйтынгу: катэдж у Сцяпянцы.

Лідар аказаўся бясспрэчным.

1. «Мінск-Арэна» («Белдзяржпраект») — 17 балаў

За «Арэну» прагаласавала абсалютная большасць апытаных.

Ігар Байцоў, вялікі прыхільнік класічнай архітэктуры, ацэньвае «Мінск-Арэну» наступным чынам:

«Густоўны праект. У ім няма непажаданых дэталяў, і, галоўнае, «Мінск-Арэна» выглядае завершана. Вельмі стылёвая рэч».

Пры гэтым іншы статусны праект апошняга дзесяцігоддзя, Нацыянальная бібліятэка, у топ не трапіла. Яе назваў толькі адзін з экспертаў.

2. Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау (Рыхард Піршке и «ТМ Вараб’ёва А.А.») — 15 балаў

Самы стары будынак у нашым рэйтынгу адносіцца да пачатку 90-х гадоў. Блогер Darriuss тлумачыць:

«Гэты комплекс 1992—1994 гадоў можна лічыць першым узорам сучаснай архітэктуры ў постсавецкім Мінску.
Нямецкі архітэктар Рыхард Піршке супольна з беларусам Алегам Вараб’ёвым, абыгрываючы супрэматычныя вобразы, змаглі стварыць будынак, які, з аднаго боку, парваў з савецкім мадэрнізмам 1960—80-х, але, з іншага боку, выглядаў вяртаннем да яго каранёў. На жаль, айчынныя архітэктары ў далейшым не сталі развіваць гэты ўдалы досвед», — шкадуе Darriuss.

3. Жылы дом («Дэпутацкі дом») у завулку Казарменным («ТМ Школьнікава Б.Э.») — 10 балаў

Дом у дварах у луцэ Свіслачы заняў трэцяе месца, бо за яго прагаласавалі ўсе маладыя майстры. Мусіць, яны яго вывучалі? Што ў ім адметнага, растлумачыла Аляксандра Баярына — дарэчы, яна тая самая архітэктарка, якая прапанавала аздобіць Оперу клумбамі:

«Гэта душэўны будынак. Калі яго параўноўваць з жылымі дамамі, якія будуюць цяпер на Прытыцкага, то ў гэтым праекце адчуваецца сапраўдная гармонія, якой бракуе жыллёвай архітэктуры Мінска».

4. Рэстаран «Джэймс» («Мінскграмадзянпраект», Івашка А.А.) — 9 балаў

Дзмітрый Сакалоў, сябар праўлення Беларускага саюза архітэктараў, лічыць будынак рэстарана найхарашэйшым на вуліцы Сурганава.

«Сціплымі сродкамі дасягнуты шыкоўны вынік, — расказвае спадар Дзмітрый. — У новабудоўлі на іншым баку той самой вуліцы ўклалі нашмат больш грошай, аднак там бракуе густу. Галоўная праблема ў Мінску цяпер — якраз-такі ў густоўнасці, а

па будынку спадара Івашкі відаць, што архітэктар мае свой погляд на тое, якім мусіць быць сучасны будынак, і ён здолеў адстаяць сваю пазіцыю — а гэта важна».

5. «Аляксандраў-пасаж» — 8 балаў

Бізнэс-цэнтр «Аляксандраў-пасаж» месціцца на праспекце Незалежнасці, па дыяганалі ад Нацыянальнай бібліятэкі. Хадзілі чуткі, што

пачаткова праект абурыў гарвыканкам, бо «Пасаж» аказаўся ледзь не вышэйшым за бібліятэку.
Цяпер у гэтым будынку месцяцца салідныя кампаніі — напрыклад, фірмовы салон «Поршэ».

6. Бізнэс-цэнтр Silver Tower (Караценка І.Б., Лашакевіч А.С., Архангельская В.Л. «Архітэктурная студыя-7») — 7 балаў

«Па-першае, тут адэкватна спалучаюцца выгляд будынка і яго прызначэнне, — мяркуе Сяргей Харэўскі. — Адразу відаць, што гэта офіснае памяшканне. Ён ашчадна аздоблены, трапна выкарыстаныя выяўленчыя сродкі, няма бязглуздай расфарбоўкі.

І гэты будынак задае тон усяму раёну: калі едзеш побач, ён стварае ўражанне, упрыгожвае гэты раён, выглядае «па-багатаму» і пры гэтым стылёва».

7. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі (2013, арх. Varabyeu partners) — 5 балаў

Гэты зашклёны цуд паўстаў на беразе Свіслачы пад гатэлем «Беларусь». Цяпер завяршаюцца працы па яго аздабленні.

Па меркаванні блогера Darriuss’a менавіта гэты будынак — найцікавейшы з усіх новабудоўляў Мінска. Першапачаткова праект быў яшчэ больш складаным, але нават пасля спрашчэння будынак не згубіў арыгінальнасці.

Выніковы рэйтынг

падаецца паводле падліку балаў па пяцібальнай шкале. За 1-е месца налічвалі 5 балаў, за 2-е — 4, за 3-е — 3 і г.д.

Рэйтынгі экспертаў

Ігар Байцоў, архітэктар

1. «Мінск-Арэна»

2. Фасад «Прыёрбанка» (вул. Харужай)

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца

1. «Мінск-Арэна»

2. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

3. Дом-брама на перасячэнні вул. Пляханава і пр. Ракасоўскага

4. Вежы-блізняты на вул. Прытыцкага, каля ст. метро Каменная Горка

5. Дом Міласэрнасці на вул. Скарыны

Darriuss, блогер, які піша пра архітэктуру

1. Штаб-кватэра Беларускай калійнай кампаніі

2. Катэдж у Сцяпянцы

3. «Мінск-Арэна»

4. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

5. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

Аляксандра Баярына, архітэктарка

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. «Аляксандраў-пасаж»

3. «Мінск-Арэна»

4. Жылы дом у зав. Казарменным

5. Бізнэс-цэнтр Silver Tower

Дзмітрый Сакалоў, архітэктар, сябар праўлення Беларускага саюза архітэктараў

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. Рэстаран «Джэймс»

3. Жылы дом у зав. Казарменным

4. «Аляксандраў-пасаж»

5. «Мінск-арэна»

Фархад Муладжанаў, архітэктар

1. Міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яханэса Рау

2. Рэстаран «Джэймс»

3. Жылы дом у зав. Казарменным

4. «Аляксандраў-пасаж»

5. Нацыянальная бібліятэка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?