Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 11–17°С, па паўднёвым усходзе да плюс 19°С, максімальная днём плюс 24–30°С.

У Мінску 11 ліпеня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 14–16°С, максімальная днём плюс 26–28°С.

12 ліпеня ноччу ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, днём пахмурна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У дзённыя гадзіны месцамі моцныя дажджы.
Вецер зменных кірункаў 4–9 м/с, днём у асобных раёнах пры навальніцах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12–19°С, максімальная днём плюс 23–29°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей месцамі да плюс 30–32°С, у заходніх раёнах каля плюс 20°С.

13 ліпеня па краіне пахмурна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя, днём у асобных раёнах кароткачасовыя. Месцамі навальніцы. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10°С па захадзе да плюс 20°С па ўсходзе, максімальная днём плюс 16–23°С, па поўдні да плюс 25°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?