Як паведаміла вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнага агенцтва па турызме Іна Нікіпяровіч, цэнтр створаны на базе турыстычнага агенцтва «Рыўера-тур». Ён закліканы падаваць інфармацыю пра турыстычны патэнцыял Беларусі: культурна-гістарычныя славутасці, запаведныя і рэкрэацыйныя зоны, сродкі размяшчэння і харчавання, музеі, тэатры і аб усім, што можа быць карысна турысту падчас знаходжання ў краіне.

Паводле слоў Нікіпяровіч, адкрыццё цэнтра ў Смаленску заклікана спрыяць павелічэнню цікавасці грамадзян Расіі да Беларусі і развіццю сувязяў паміж краінамі ў галіне турызму.
Як адзначыла спецыяліст, расіяне, у тым ліку жыхары Смаленска, ахвотна адпачываюць у Беларусі. Найбольш запатрабаваныя беларускія санаторыі, адзначыла яна. Жыхары Беларусі прыязджаюць у Смаленск галоўным чынам у межах тураў выхаднога дня.
Спецыяліст адзначыла, што турыстычна-інфармацыйныя цэнтры Беларусі, акрамя Смаленска, створаныя ў Санкт-Пецярбургу, Маскве і Калінінградзе. Таксама падобныя цэнтры працуюць у Тэль-Авіве, Берліне, Рыме, Варшаве і Ерэване.
У Беларусі турыстычна-інфармацыйныя цэнтры створаныя ў сталіцы і абласных цэнтрах, акрамя Брэста і Магілёва, а таксама ў Мядзелі, Мёрах, Полацку, Верхнядзвінску, Лагойску і інш.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?