Сёння днём на вуліцы Батанічнай ў Мінску спыніліся трамваі. Каля скрыжавання з вуліцай Казлова трэснула рэйка, пасажыраў высадзілі.

Чаму гэта здарылася, высвятляецца. Відавочцы выказалі здагадку, што прычынай магла стаць спёка.

Кіроўцы трамваяў называюць гэта пазаштатнай сітуацыяй, рух там абмежаваны.
Аднак кіраўнік службы трамвайнага шляху, якая знаходзіцца як раз на вул. Батанічнай, нервова заўважыў па тэлефоне: «У нас рэйкі не вырывае».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?