Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч даручыў своечасова завяршыць падрыхтоўку сельгастэхнікі да ўборачнай кампаніі.
Адпаведную задачу ён паставіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе былі заслуханы справаздачы старшынь аблвыканкамаў аб гатоўнасці сельгасарганізацый да ўборкі збожжавых культур і кукурузы.

Кіраўнік урада адзначыў, што на сённяшні дзень гатоўнасць камбайнаў складае 92 працэнты, зернесушыльных комплексаў — 93 працэнты, іншых машын і механізмаў — 85–90 працэнтаў. З аднаго боку гэта даволі добрыя лічбы, аднак калі паглядзець на іх у разрэзе раёнаў, то сітуацыя складаецца розная. Міхаіл Мясніковіч папрасіў звярнуць на гэта ўвагу, каб не было правалаў у асобна ўзятых гаспадарках і раёнах.

Усяго ў гэтым годзе ва ўборцы будзе задзейнічана 12 тыс. збожжаўборачных камбайнаў.
«Гомсельмаш» павінен паставіць у гэтым годзе для аграрыяў 745 новых машын. Паводле даных на 4 ліпеня, 641 адзінка тэхнікі пастаўлена ўжо. Новыя машыны дапамогуць значна ўмацаваць матэрыяльную базу гаспадарак. «Прэзідэнтам аказана дастаткова моцная падтрымка па льготнаму набыццю збожжаўборачных камбайнаў у гэтым годзе», — нагадаў прэм’ер-міністр. Аднак разам з асваеннем новай тэхнікі сельгасарганізацыі не павінны забываць і аб падрыхтоўцы да ўборкі раней эксплуатуемых машыну.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?